Водгук на п’есу А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца”. (II)

Автора данного отзыва я уже публиковала ранее в своем блоге. Ну что же сделаешь, если человек это может? Славно, только побольше бы уверенности.

   ~~~

Драма  “Напісанае застаецца” з’яўляецца гісторыка-біяграфічнай. Гэта не можа не выклікаць інтарэс у чытача. У ёй расказваецца пра вялікага чалавека – Францыска Скарыну. Яго адносіны з сябрамі, перыяды жыцця і шмат чаго іншага знайшло адлюстраванне ў гэтай драме.

Гэты твор спадабаўся мне сваёй “дынамічнасцю”. У ім часта сустракаюцца дыялогі-спрэчкі з іншымі вядомымі людзьмі той эпохі. Гэта паказвае нам Францыска Скарыну “ад першага лица”. Мы бачым тое, як мог бы адказаць вялікі чалавек, якія прыклады ён змог бы прывесці. З гэтага мы можам нават навучыцца чаму-небудзь. У тым ліку твор адлюстроўвае вялікі патрыятызм Францыска Скарыны. У спрэчцы з Лютэрам гэта выражана найбольш.

Але мне не спадабаліся адступленні ад гістарычных фактаў. Цяжка адрозніць тое, што з’яўляецца праўдай і тое, што выдумана аўтарам. Пасля таго як твор будзе прачытаны, могуць застацца веды, якія надумаў аўтар, а мы будзем успрымаць іх як рэальнасць, таму што ў п’есе таксама шмат гістарычных фактаў, якія адбыліся на самай справе ў той час.

Але, сапаставіўшы ўсе “за” і “супраць”, я магу сказаць: “Твор мне спадабаўся!” Добра перададзены дух Рэнесансу, жыццё вялікага чалавека – Францыска Скарыны, узаемаадносіны з яго сябрамі і ворагамі, цяжкасць ў жыцці і жыццё ў той час. Усё гэта не можа даць мне права напісаць дрэннае пра гэты твор!

Автор отзыва. 

 Еще один «Водгук на п’есу А. Петрашкевіча “Напісанае застаецца”.

Top