Ужо ўсе зацікаўленыя сродкі масавай інфармацыі далі навіну з фатаграфіямі – у Гародні прайшоў першы занятак па беламове “Мова нанова” – і толькі цяпер я, спазніўшыя на некалькі дзен, даю свой каментар як чалавек, які добраахвотна пайшоў на курсы.

  1. Курсы бясплатныя;
  2. У тым ліку (!), на курсах падаюцца правілы беларускай мовы;
  3. Ніхто сілком нікога не прымушае прыходзіць…

… таму ў Гародні на курсы прыйшло больш за 100 чалавек. Ну, я раблю спасылку на больш кампітэнтных людзей, бо аднадумцаў не лічыла. Тое, што нас было шмат – відавочны факт, бо арганізатары былі вымушаны ў самым пачатку курсаў шукаць іншае памяшканне (з большай колькасцю месцаў), каб пасадзіць прысутных.

Пару накідаў з самога мерапрыемства (тое, што я адчувала ў зале не параўнаць з тым, што я адчуваю седзечы адна ў сваей камнатушцы): “Першы раз бачу столькі зацікаўленных беларускай мовай (далей: беламовай). Між тым, гэта былі не лекцыі па мове ва ўніверсітэце, на якія мы абавязкова ходзім. Як я адзначыла ў пункце 1 — гэта былі бясплатныя курсы. Пры тым, з нас – наведвальнікаў – склаўся цікавы калектыў. Адзначу, што наша маленькае грамадства было ў асноўным студэнцкае, маладое і моцнае, з інтэлегенцыяй сярэдняга ўзросту адоленай ідэяй, у якіх ўжо сфармуляваны не толькі ўнутраны свет, а і погляды на амаль усе знешнія рэчы.

І ўсе ўсміхаюцца, жартуюць і спрабуюць размаўляць на беамове і па гэтым няўпэўненным спробам бачна, навошта людзі сюды прыйшлі – навучыцца размаўляць больш упэўненна, лёгка і заўсёды”.

Акрамя беларускай нацыянальна-культурнай атмасферы, у паветры залы лётала шмат беларускіх жартаў (звярніце ўвагу, я маю на мэце, што жарты былі не проста на беларускай мове, а на тэму Беларусі і беларусаў) ад мінскіх арганізатараў —  Глеба Лабадзенкі і Алесі Літвіноўскай.

Вельмі прыемна было тое, што ў арганізатараў проста шыкоўна наладжана зваротная сувязь. Наведвальнікі размаўлялі з арганізатарамі, выконвалі  цікавя і простыя заданні (пераводзілі свае імены на беламову, выконвалі практыкаванні на аканне і яканне, сачынялі працяг да прыказак і іншыя), смяяліся і зацікаўленна слухалі.

Паколькі было інтарэсна, то запрашаю на курсы ў Гародні 24 сакавіка а 19 гадзіне ў лютэранскай кірсе па вул. Акадэмічнай (за галоўным корпусам купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Ажэшкі). Наступны занятак будуць весьці гарадзенскія Воля Астроўская і Ігар Кузьмініч.