Другі занятак курсаў “Мова нанова” адбыўся ў Гародні без пераносаў месца, даты і часу. З нашай маленькай падгрупы ў чатыры чалавекі прыйшла толькі палова. У такой сітуацыі мне нават здалося, што на занятак таксама прыйдзе палова з тых, хто быў першы раз, але памылілася. Другі занятак у кірсе зноў сабраў каля 100 чалавек.

Не лётала ў паветры больш жартаў пра Беларусь і беларусаў, крыху меней залівалася смехам аўдыторыя, а мне здалося, што ў гэты раз моладзі прыйшло больш. Але ўсё ж такі занятак быў цікавы, слухаць выступнікоў было інтарэсна, таму гэтая пара гадзін не прайшла дарма.

На гэтым занятку мы слухалі пра казкі і нават навучыліся іх складаць самастойна. Нішто так не весяліць, не радуе і не матывуе наведвальнікаў як падарункі за актыўны ўдзел у міні-конкурсах. Прачытаў выразна – атрымай прыгожую паштоўку, выканаў правільна заданне – атрымай яшчэ адну, склаў цікавую казку пра займеннікі – атрымай дыск з беларускімі казкамі або майку.

Адзначу, што ідэя арганізатараў наладзіць конкурсы паміж групкамі наведвальнікаў вельмі выдатная. Такім чынам мы пачынаем знаёміцца з аднадумцамі, а таксама спрабуем між сабой размаўляць на беламове з упэўненнасцю, што твой новы знаёмы з цябе як што не засмяецца. Мы нават жартаваць самі пачынаем на беламове ў такім калектыўчыку. І цікава і прадукрыўна.

Дзякуй арганізатарам!

Толькі вось мне ўжо пася занятку здалося, што чагосьці ўсё ж не хапіла. Я толькі пасля зразумела. Ведаеце чаго? Маленькага экскурсу ў гісторыю беларускай казкі ад выступнікоў. Так, да сучаснасці прывязка была, але калі б дамяшалі нашай беларускай гісторыі было б, напэўна, яшчэ цікавей.

Наступны занятак адбудзецца 31 сакавіка а 19 гадзіне зноў у лютэранскай кірсе.

 Што было на першым занятку?