Знакмамітая п’еса Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” была напісана ў 1913 годзе. Тэма драмы – збядненне і разарэнне беларускага сялянства – была блізкай самаму аўтару, бо ў аснове сюжэта ляжаць канкрэтныя выпадкі з сям’і Луцэвічаў.

На працягу ўсёй п’есы мне было вельмі сумна – неяк не спецыяльна пачынаеш турбавацца за галоўных героеў, становіцца сумна ад таго, у якім становішчы яны жылі і працавалі. Сёння далёка не так. І, можа, калісьці даўно тый Сымон, што пайшоў за незнаёмым на “вялікі сход па бацькаўшчыну” сапраўды змагаўся за агульныя інтарэсы роднай зямлі.

Здаецца, што шлях да шчасця ў кожнага героя п’есы – Лявона і Марылі, іх дзецей Сымона і Зоські – на столькі розныя, што і яны самі не падобныя адзін на аднаго. Але калі доўжыўся суд, сям’я спадзявался на справядлівае рашэнне, бо Лявон – нястомны працаўнік.

Паля таго, як рашэнне было прынята не па справядлівасці, а замлю забралі, шлях членаў сям’і, здаецца, расходзяцца. Спагадлівы бацька – галоўны ў сям’і – стрыжань, на якім усе трымалася робіць самагубства. Гэта сімвалізуе пратэст, але не жывы, бо, поэўна, выйсця няма і горш быць не можа. Такі шлях выбраў Сымон.

Маці Марыля шые жабрацкія торбы, бо яе чуткае сэрца разумее, што на перадзе – на сваім шляху да шчасця яшчэ шмат выпрабаванняў. І гэтыя торбы – яе варыянт да выйсця.

Сымон асуджае сястру Зоську за сувязь з панічам, але ж гэта таксама шлях да шчасця. Зоська сама да гэтага прыйшла, бо яна менавіта так бача выйсце.

А сам жа Сымон доўга не можа нічога знайсці і зразумець, выбраць і ўцяміць як быць. Ён не хоча быць як маці ці бацька, ён не разумее сястру. І толькі пасля сустрэчы з незнаёмым да яго дайшло, што закон цара не за абарону інтарэсаў простага селяніна, працоўнага чалавека, а наадварот. Сымонаў шлях да жыцця гучыць так: “трэба ваяваць розумам, а не тапаром” – вось у гэтым ён знайшоў выйсце.

Такім чынам, члены сям’і як птушкі разлятаюцца ў розныя бакі, калі хату, дзе яны жылі, якая іх яднала, раскідалі як гняздо.

3