Новы сезон курсаў МОВА НАНОВА распачаўся ў Гародні

Пачалося ўсё з таго, што “з лета памяць на твары страцілася”. І, здавалася б, той, хто павінен нас памятаць, не помніць. А першай тэмай у другім сезоне курсаў стала “Адукацыя”. Даведалася, што ў рэспубліцы дзесці 56 універсітэтаў, паслухала аб праблемах адукацыі, пра яе сістэму і асаблівасцях. Паспела разачаравацца і прыйсці ў норму, а таксама паслухаць Зміцера Вайцюшкевіча, паспяваць разам з ім і амаль расплакацца, бо засумавала пад калыханку аб бацьках.

Занятак зацянуўся, таму мы з сяброўкай і змерзлі і засумавалі. Але Зміцер Вайцюшкевіч, якога чакалі і якому былі рады, апраўдаўся. Т.б. не ён апраўдаўся, а нашыя чаканні. Моцны, прафісійна пастаўлены голас – вось што мне падабаецца. Цаню такія “канцэртныя” моманты. Каб не было так позна, было бы вельмі цікава паразмаўляць з госцем занятку, задаць яму пару асабістых пытанняў. Але, фактычна, момант упушчаны.

Было прыемна зноў акунуцца ў атмасферу беламовалюбаў. У мяне нават узнікалі новыя пытанні: а што за людзі вакол сядзяць, чым яны займаюцца, з якой мэтай наведваюць курсы? І было некалькі сумна, што студэнтаў меньш і меньш… быццам мы выміраючы від, хоць да курсавых і сесія ячшэ далёка.

Не спадабалася практычная частка занятку. Неяк быццам непадрыхтавана выйшла, а вядучыя, здавалася, былі не ўпэўнены ў тым, што кажуць. Ну, можа для мяне гэта было асабіста не цікава таму, што мову вывучаю ва ўніверсітэце. Атрымоўваецца, дзеля чаго хадзіць на курсы?

Top