Monthly Archives: Февраль 2016

by

Не прыходзьце туды, дзе не файна

Categories: Автор, Нотки вдохновения, Tags:

Неяк незаўважна да нас падкраўся світанак. Ні ты, ні я яго не чакалі. Мы знаходзіліся нават у розных кропках горада, але сустрэлі яго разам. А ўсё таму, што ў нас ёсць сувязь.

Я тэлефаную табе і кажу: «Алё, ты дзе?», А ты мне адказваеш: «Я на месцы».

Грейпфрут замест сонца. Невялікае, з салодкім пахам сонца.

Людзі разыходзяцца. Людзі сыходзяцца. Так будзе заўсёды. Нішто не вечна.

by

Мастацкае люстэрка разбілася

Categories: Автор, Живопись, Новости, Нотки вдохновения, Современности, Статейный подход, Tags: , , , , ,

Калі раптам ты не ведаеш, што адбываецца зараз у тваёй краіне, не хвалюйся. Я цябе разумею. Ты не адзіны. Мне таксама абрыдла слухать і чытаць навіны толькі пра надвор’е, асабліва калі зараз – сёння – было вырашана змяніць звыклы лад жыцця. Ты ж таксама адчуваеш, як мяняецца эканамічнае і сацыяльнае.

Дык вось. Выйсце знойдзена. Ідзі, дружа, паглыбляйся ў сучаснае беларускае мастацтва. Менавіта там ты знойдзеш і сябе, і сваіх родных, і сваіх суседзяў, і калегаў, і ўсіх беларусаў. Усю Беларусь. Як яна ёсць, чым жыве, за што хвалюецца, пра што марыць.

Як? Ты лічыш, што сучаснае мастацва (мякка кажучы) незразумелае? Так паглыбляйся. Чытай пра яго. Слухай людзей, якія гэтаму жыццё прысвячаюць. Яны тлумачаць якасна, проста і зразумела. Няма дзе чытаць і слухаць, кажаш? Кажаш, выдатнае “Мастацтва” і “Культуру” зачыныць хочуць? Эх, дружа, што ж табе адказаць. Ну, калі гэтыя нашы выданні перастануць выходзіць, то акрамя надвор’я табе больш нічога не застанецца. І нават не трэба марыць, што ты сам зразумееш выставы. Не то што бэ тупы, але, калі доўга глядзіш на жыццё пад адным вуглом, глянуць самастойна пад іншым амаль немагчыма.

Я зараз вычытваю леташнія нумары “Мастацтва”. За гэты год яго яшчэ не бачыла. Яно ёсць?

Дык вось. У нікралогу па Георгію Скрыпнічэнка, чытаю: “Сюр­рэ­алізм са­вец­ка­га жыц­ця, засна­ва­ны на ска­жо­ных пры­чын­на-вы­ні­ко­вых су­вя­зях, не­га­тыў­ных каш­тоў­нас­цях і се­лек­цыі. На ву­лі­цах гру­быя, не­пры­вет­лі­выя тва­ры. Пад­азро­насць”. Нічога не нагадвае? А мне нейкае скрыўленнае, скажонае сучаснае жыццё.

Дык вось. Я ўсё пра мастацтва. Ну, а як жа інакш, калі яно наша люстра?

Top