Йоў-йоў, коцікі!

На вуліцы лета. Як бы хмаркі яго не хавалі. Таму уключайце Паліну Рэспубліку, Без билета, S°unduk (Сундук), Каржа… і рушце. Хоць бы ў марах. Рушце наперад!

Так хацелася б гэтым летам. На мора. На ўскрай беларускага неба на Браславе. На глыбіню нашай рэспублікі на Палессе. На паветраны шар. Аэраплан. На байдаркі. І пешшу. Шмат-шмат прайсці пешшу.

І нават калі ў восень хтосьці спытае: што летам рабіў? Не сорамна было б адказаць – пешшу хадзіў.

Жаданні, як расліны, з прыходам лета растуць і развіваюцца.

Я нічога не хачу вам паведаміць. Проста лавіце крутую і вялікую цытатку беларускага класіка:

“Я вельмі люблю дарогі і думаю, што калі прыйдзе час і я не здолею ездзіць, то ці варта тады ўвогуле жыць? Дарога сама як песня, і таму я часта маўчу, перапоўнены дарогай даверху. Вось так аднойчы спыталі мяне рыбакі на марскім промысе, чаго гэта я ўсё маўчу.

– Занадта хораша вакол, – толькі і здолеў адказаць”.